Беларусь пазычыць у Кувейта грошы на Гродзенскі абласны анкадыспансер
Беларусь пазычыць у Кувейта грошы на рэканструкцыю гарадской клінічнай бальніцы № 3 Гродна пад абласны клінічны анкалагічны дыспансер. Праект крэдытнага пагаднення сваім указам (№ 89 ад 10 сакавіка 2020-га) ухваліў Аляксандр Лукашэнка. Перамовы правядзе Міністэрства аховы здароўя, яго прадстаўнік падпіша дакументы.
Крэдыт складзе 24,5 млн долараў, яго прыцягнуць на 24 гады. Сродкі спадзяюцца атрымаць у 2020-2025 гадах ад Кувейцкага фонду арабскага эканамічнага развіцця.
Дарэчы, працы па рэканструкцыі бальніцы ўжо пачаліся. Плануецца пабудаваць лячэбны корпус са стацыянарам, анкалагічны амбулаторны дыспансер, корпус на сем аперацыйных аддзяленняў і г. д.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.