Беларусь разлічылася за расійскі газ

Па стане на 24 ліпеня “Белтрансгаз” не мае запазычанасці перад “Газпромам”. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар кампаніі Ўладзімір Чэкаў.
Ад наступных каментароў на тэму разлікаў за пастаўлены газ ён адмовіўся. У той жа час, як паведаміла агенцтву "Інтэрфакс" крыніца ў органах дзяржкіравання, учора, 23 ліпеня, “Белтрансгаз” разлічыўся з “Газпромам” за пастаўкі газу у II квартале зыходзячы з яго кошту ў 128 долараў за 1 тысячу кубаметраў.

Нагадаем, 16 ліпеня расійская кампанія папярэдзіла Беларусь аб магчымасці звароту ў суд у выпадку няплаты за газ. Гэтай заяве папярэднічала з'яўленне ў некаторых СМІ інфармацыі пра тое, што Беларусь не цалкам разлічваецца за газ, а плаціць па коштах І квартала — па 119 долараў за тысячу кубаметраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі