Беларусь рыхтуецца падпісаць канкардат з Ватыканам
Кіраўніцтва Беларусі рыхтуецца падпісаць канкардат з Ватыканам. Гэта паведаміў афіцыйны сайт Рыма-каталіцкага Касцёлу ў нашай краіне са спасылкай на ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь Леаніда Гуляку. Л.Гуляка, адзначыў, што гэта павінна быць пагадненне паміж дзвюма дзяржавамі — Рэспублікай Беларусь і Ватыканам, — якое замацуе прававыя нормы адносінаў дзяржаваў па самых розных пытаннях. Па словах чыноўніка, такіх канкардатаў у свеце адзінкі, і Беларусі няма што ўзяць за ўзор. Таму зараз вядзецца праца разам з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам.