Беларус сарваўся з вышыні ў гарах Таджыкістана
Альпіністы ў гарах / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Пры ўзыходжанні на горны хрыбет у Лахшскім раёне Таджыкістана сарваўся з вышыні мінчанін Дзмітрый Граковіч. Ён жывы, але траўмаваны, у яго зламаныя рэбры, паведамляюць таджыкскія ратавальнікі.
Сігнал аб дапамозе яны атрымалі днём 19 ліпеня. Дабрацца да пацярпелага на верталёце не атрымалася — не было прыдатнага месца для пасадкі. Таму селі паблізу, і затым шэсць кіламетраў спускаліся пешшу. Знайшлі альпініста, аказалі першую дапамогу. Праз цемру і цяжкадаступнасць месца транспартаваць пацярпелага беларуса з месца здарэння будуць толькі сёння.
Гэта не першае надзвычайнае здарэнне з беларусамі ў гарах гэтым летам. У пачатку ліпеня ратавальнікі здымалі з Эльбруса групу турыстаў, а напярэдадні стала вядома пра гібель у гарах Кабардзіна-Балкарыі грамадзянкі Беларусі. Яна сарвалася з вышыні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.