Беларусь упершыню занялася імпартам бульбы падчас уборкі ўраджаю
Аптовыя цэны на бульбу ў Беларусі вышэй, чым ва ўсіх краінах рэгіёна, акрамя Расіі
Беларусь упершыню пачала імпартаваць бульбу з іншых краін падчас уборкі свайго ўраджаю, паведамляе EastFruit.
На мінулым тыдні аптовыя кошты бульбы ў Беларусі дасягнулі $ 0,30 за кг. Гэта больш, чым ва ўсіх астатніх краінах рэгіёна, акрамя Расіі. Ва Украіне, напрыклад, бульба прадавалася на 6-8 цэнтаў ЗША за кг танней, а ў Польшчы на 11-13 цэнтаў ЗША танней, чым у Беларусі.
Акрамя таго, бульба ў Беларусі цяпер прадаецца ў сярэднім на 70% даражэй, чым звычайна ў гэты час года.
Прычынай высокіх коштаў на бульбу сталі асцярогі адносна яе ўраджаю ў 2021 годзе. Гэтыя асцярогі паўсталі з-за неспрыяльных пагодных умоў, адзначаюць аналітыкі.
Галоўным пастаўшчыком бульбы ў Беларусь з'яўляецца Украіна. Пастаўкі з гэтай краіны за першыя 7 месяцаў 2021 года перавысілі 15 тысяч тон.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.