Беларусь уводзіць бязвізавы рэжым для некаторых грамадзян Кітая
Беларусь уводзіць бязвізавы рэжым для грамадзян КНР тэрмінам да 30 дзён. Гэта датычыць тых кітайцаў, якія маюць у якасці праязных дакументаў пашпарты для афіцыйных паездак. Адпаведны ўказ (№ 173) падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
БЕЛТА адзначае, што згаданыя пашпарты выдаюцца МЗС Кітая, замежнымі ўстановамі КНР супрацоўнікам бюджэтных арганізацый, дзяржпрадпрыемстваў, акцыянерных фінансавых устаноў, чыноўнікам. Адзначаецца, што бязвізавы рэжым мусіць садзейнічаць далейшай актывізацыі дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Кітая, найперш на міжрэгіянальным узроўні.
Указ Аляксандра Лукашэнкі набывае сілу пасля афіцыйнага апублікавання.