Беларус вёў праз Літву ў Польшчу сірыйцаў, якія ўцяклі з Латвіі
Траіх нелегалаў затрымалі на польскай тэрыторыі.
Як паведамляе Delfi, раней грамадзяне Сірыі (ва ўзросце 26, 27 і 37 гадоў) прасілі прытулку ў Латвіі, аднак пасля з краіны ўцяклі. Праз Літву ў Польшчу іх вёў грамадзянін Беларусі. Ці затрымалі яго, невядома.
Сірыйцаў злавілі польскія памежнікі і перадалі сваім літоўскім калегам. Літоўцы вярнулі нелегалаў у Латвію, дзе па справе праводзіцца разбіральніцтва.
Фота — ria.ru