Беларусь высылае амбасадара Латвіі і супрацоўнікаў амбасады

Беларусь высылае амбасадара Латвіі і супрацоўнікаў амбасады

Беларусь высылае амбасадара Латвіі. Яму прапанавана пакінуць нашу краіну на працягу 24 гадзін, заявіў 24 траўня міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

У панядзелак латвійскі амбасадар Эйнарс Семаніс быў запрошаны ў МЗС Беларусі ў сувязі з "абразай дзяжсцягу Беларусі ў Рызе". 24 траўня мэр Рыгі замяніў чырвона-зялёны беларускі дзяржаўны сцяг на бел-чырвона-белы з "Пагоняй". Адбылося гэта ў цэнтры сталіцы Латвіі, дзе ўсталяваны сцягі краін-удзельніц чэмпіянату свету па хакеі, які цяпер праходзіць у Рызе. Амбасадару заявілі "рашучы пратэст".

Па словах Макея, Беларусь прапанавана на працягу 48 гадзін пакінуць і ўсяму дыпламатычнаму, адміністрацыйна-тэхнічнаму складу амбасады, акрамя аднаго чалавека, які б сачыў за будынкам.

У панядзелак каля амбасады Латвіі ў Мінску праходзіў мітынг "неабыякавых грамадзян", якія пратэставалі "супраць умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Беларусі". Сярод іх быў і дэпутат Алег Гайдукевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі