Мэр Рыгі замяніў беларускі дзяржаўны сцяг на бел-чырвона-белы

Мэр Рыгі замяніў беларускі дзяржаўны сцяг на бел-чырвона-белы

Мэр Рыгі Марціньш Стакіс замяніў чырвона-зялёны беларускі дзяржаўны сцяг на бел-чырвона-белы з "Пагоняй". Адбылося гэта ў цэнтры сталіцы Латвіі, дзе ўсталяваны сцягі краін-удзельніц хакейнага чэмпіянату свету, які цяпер праходзіць у Рызе (у ім удзельнічае і беларуская зборная).

Адзін са здымкаў у Twitter Стакіс падпісаў па-беларуску. "Сярод сцягоў чэмпіянату па хакеі мы падымаем сцяг свабоднай Беларусі! — піша мэр Рыгі. — Гэты сцяг мне даверылі палітычныя ўцекачы з Беларусі. Сцяг, які сімвалізуе рэжым, які ажыццяўляе дзяржаўны тэрарызм, недарэчны ў гарадскім асяроддзі Рыгі — таму мы яго знялі!".

Учынак мэра латвійскай сталіцы безумоўна выкліча абурэнне афіцыйнага Мінска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі