Беларусь яшчэ не гатовая прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асецію
У Беларусі пакуль не гатовыя прыняць канчатковае рашэнне наконт прызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Такую заяву зрабіў член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віталь Бусько.
"Рашэнне будзе прынятае, калі ўсе будуць да яго гатовыя", - перадае "Інтэрфакс" яго словы.
Парламентар нагадаў, што групы дэпутатаў наведалі ўвосень мінулага года Абхазію, Паўднёвую Асецію і Грузію. Цяпер усе матэрыялы абагульняюцца і распрацоўваюцца ў МЗС, дадаў ён.
Паводле інфармацыі дэпутата, збіраць пазачарговыя сесіі парламента па пытанні прызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі не плануецца. А чарговая вясновая сесія беларускага парламента адкрыецца 2 красавіка.