Беларусь заняла 116-е месца ў Глабальным рэйтынгу міру

Індэкс міралюбнасці

Індэкс міралюбнасці / visionofhumanity.org

Па выніках 2023 года Беларусь у Глабальным рэйтынгу міру апынулася на 116-м месцы. Гэты рэйтынг складае Vision of humanity.

Узначальваюць гэты рэйтынг Ісландыя, Данія і Ірландыя.

Польшча займае 29-е месца, Украіна — 157-е, Расія — 158-е. Латвія размясцілася на 27-м месцы, Літва — на 36-м.

На апошнім, 163-м месцы ідзе Афганістан.

Некалькі гадоў таму Беларусь займала, напрыклад, 103-е месца ў гэтым спісе.

Аўтары даследавання ацэньваюць 163 краіны па 23 паказчыках. У іх ліку — палітычная стабільнасць, захаванне правоў чалавека, узровень злачыннасці, становішча зняволеных, доступ грамадзян да зброі, адносіны з суседнімі дзяржавамі ды іншыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі