У Глабальным індэксе міралюбнасці Беларусь паднялася на чатыры радкі

У Глабальным індэксе міралюбнасці Беларусь паднялася на чатыры радкі

У Глабальным індэксе міралюбнасці (Global Peace Index) Беларусь займае 103-е месца — гэта на чатыры пазіцыі вышэй, чым летась (107-е), піша thinktanks.by. Наша краіна па паказчыку міралюбнасці апынулася паміж паміж Македоніяй і М'янмай.

Гэты індэкс з 2007 года складае Інстытут эканомікі і міру. У ім улічваюцца 163 дзяржавы. Даследчыкі вымяраюць узровень гвалту ўнутры дзяржавы і агрэсіўнасць яе знешняй палітыкі. Аўтары праекта падкрэсліваюць, што ён мае толькі даведачны характар ​​і не выносіць меркаванні на адрас той ці іншай краіны.

Суседнія з Беларуссю краіны размясціліся на наступных пазіцыях: Латвія — 32-е месца, Польшча — 33-е, Літва — 37-е, Расія — 151-е, Украіна — 154-е.

У тройку самых міралюбных краін на планеце ўваходзяць Ісландыя, Новая Зеландыя і Партугалія. Замыкаюць рэйтынг Сірыя (163-е месца), Афганістан (162) ды Ірак (161).

На мапе зялёным колерам вылучаюцца краіны з вельмі высокім і высокім узроўнем міралюбнасці, жоўтым — з сярэднім, а чырвоным — з нізкім.

У Глабальным індэксе міралюбнасці Беларусь паднялася на чатыры радкі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі