Беларусь застрахуецца ад байкоту чэмпіянату свету — 2014

Дамову страхавання стратаў павінна будзе скласці дырэкцыя па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2014 года са страхавой арганізацый — рэзідэнтам Беларусі, перадае interfax.by.



Пра гэта гаворыцца ва ўказе №430, які 13 верасня падпісаў кіраўнік дзяржавы. Таксама Аляксандр Лукашэнка абавязаў Мінгарвыканкам даць дырэкцыі чэмпіянату свету ў бязвыплатнае карыстанне спорткомплексы "Мінск-Арэна" і "Чыжоўка-Арэна" з 25 красавіка па 31 траўня 2014 года.



Асобам, акрэдытаваным для ўдзелу ў чэмпіянаце, будзе забяспечаны бясплатны праезд у сталічным грамадскім транспарце, за выключэннем таксовак.



Нагадаем, што шэраг замежных палітычных, грамадскіх і спартовых дзеячаў заклікаюць перанесці чэмпіянат з Мінску.



Фота — pot.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі