Як студэнты забаўляюцца на будаўніцтве “Чыжоўка-Арэны”
Еўрарадыё сабрала атмасферныя фотаздымкі "добраахвотнікаў", якія дапамагаюць здаць лядовую пляцоўку ў тэрмін.
"Чыжоўка-Арэна" прыме Чэмпіянат свету па хакеі-2014. Знаходзіцца аб'ект у сталічным парку 900-годдзя Мінска. Але на будоўлі не ўсё гладка. Тэрміны здачы пераносіліся ўжо тройчы. Апшні раз: з 7 істапада на 15 снежня. І хоць тэрмін здачы блізкі, на аб'екце і конь не валяўся. таму на дапамогу прыцягнулі студэнтаў, якія не толькі дапамагаюць па працах, але і актыўна фатаграфуюцца, выкладаючы карткі ў інтэрнэт.