Беларусь збіраецца паслаць назіральнікаў на "трыбунал" у "ДНР"

Беларусь збіраецца паслаць назіральнікаў на "трыбунал" у "ДНР"

Беларусь збіраецца паслаць назіральнікаў на "трыбунал" у "ДНР". Пра гэта заявіў кіраўнік самаабвешчанай рэспублікі Дзяніс Пушылін. Паводле яго слоў, прадстаўнікоў таксама прышлюць Расія і Сірыя. "Ёсць пацверджанні..., што яны прышлюць сваіх назіральнікаў", цытуе словы Пушыліна ria.ru.

Як вядома, "ДНР" збіраецца правесці "міжнародны трыбунал" над "ваеннымі злачынцамі" ці "украінскімі баевікамі". Насамрэч, там хочуць "судзіць" украінскіх ваеннапалонных, якія ваявалі на Данбасе. Ім пагражае смяротнае пакаранне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі