Беларусь збіраецца прыняць удзел у наступным паседжанні АБСЕ
Беларусь усё яшчэ спадзяецца вярнуць статус спецыяльна запрошанага ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ). Таксама прадстаўнікі Беларусі збіраюцца прыняць удзел у наступным паседжанні АБСЕ ў Осла. Пра гэта 18 траўня на паседжанні Палаты прадстаўнікоў заявіла чалец Савета Рэспублікі Ніна Мазай.
Мазай: "Цяпер мы вядзем працу па падрыхтоўцы да чарговай сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ. Тэма яе - барацьба з транснацыянальнай злачыннасцю і карупцыяй. Гэта скразная тэма, і яе будуць абмяркоўваць усе камітэты".
Нагадаем, што статус спецыяльна запрошанага для Беларусі ў ПАСЕ замарозілі яшчэ 13 студзеня 1997 года. Такое рашэнне было рэакцыяй ПАСЕ на шматлікія парушэнні, з якімі прайшоў у Беларусі рэферэндум у лістападзе 1996 года.