Беларусь збіраецца зарабляць на транзіце грузаў каля $1,5 млрд

Беларусь збіраецца зарабляць на транзіце грузаў каля $1,5 млрд

Беларусь збіраецца зарабляць на транзіце грузаў каля 1,5 млрд долараў. Чакаецца, што гэта стане магчымым да 2020 года, інфармуе тэлеканал АНТ.

Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў адзначае, што з 2015 года тарыфы не змяняліся. І гэта нягледзячы на тое, што "ёсць пэўны дысбаланс па выдатках Беларускай чыгункі". Тым не менш, прэферэнцыі, якія ўстаноўленыя на сённяшні дзень, плануецца захаваць. "Увогуле, па тарыфнай палітыцы мы не маем намеру рабіць нейкія рэзкія крокі", — кажа Марозаў. І дадае, што важна, каб "прэферэнцыі пацвярджаліся абёмамі [перавозак]".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі