Беларуса, які абрабаваў ювелірную краму ў Вене, затрымалі ў Польшчы
У ноч на 18 лістапада ў Польшчы затрымалі беларуса, датычнага да рабаўніцтва ювелірнай крамы ў Вене. Гэта адбылося пры садзейнічанні ГУБАЗіК, паведамляе прэс-служба МУС.
23 верасня ў сталіцы Аўстрыі два мужчыны каля 9:30 раніцы са зброяй у руках абрабавалі ювелірную краму. Уладальнікі крамы атрымалі траўмы. Нападнікі зрабілі некалькі папераджальных стрэлаў, разбілі вітрыны і, забраўшы ювелірныя вырабы, уцяклі на аўтамабілі. Цяпер аўстрыйская паліцыя шукае грамадзяніна Беларусі Эдуарда Ждановіча (на фота).
Праваахоўнікі Аўстрыі, Беларусі і Польшчы высветлілі, што да злачынства мае дачыненне яшчэ адзін наш суайчыннік, жыхар Гродзенскай вобласці. Яго затрымалі ў Польшчы ў ноч з 17 на 18 лістапада. Мужчыну плануюць экстрадаваць у Аўстрыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.