Беларуса, захопленага на расійскім караблі, могуць вызваліць неўзабаве
Расійскі рыбалоўчы траўлер "Алег Найдзёнаў" можа быць вызвалены неўзабаве. Пытанне ў чацвер разглядае парламент Сенегала.
Пра гэта паведамляе ria.ru са спасылкай на дарадцу-пасланніка расійскай амбасады ў Сенегале Алега Сяргеева. Па яго словах, траўлер можа быць вызвалены ў любы момант — можа быць, нават сёння.
Нагадаем, што сенегальскія вайскоўцы 4 студзеня затрымалі расійскі рыбалоўчы карабель у 46 мілях ад узбярэжжа Гвінеі-Бісаў і адкаванваявалі яго ў порт Дакар. Улады западозрылі маракоў у незаконнай рыбнай здабычы ў водах Сенегала і плануюць аштрафаваць на 600 тысяч еўра кампанію-суднаўладальніка і канфіскаваць яе груз.
На караблі знаходзіцца грамадзянін Беларусі. Гэта 43-гадовы Аляксандр Якуновіч, на караблі ён працуе матросам.
Фота — n1.by