“Беларусьфільм” і МТЗ названыя стратэгічна важнымі прадпрыемствамі
Урад сваёй пастановай зацвердзіў пералік юрыдычных асобаў, якія забяспечваюць “важныя дзяржаўныя патрэбы”.
Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале, піша TUT.by. Усяго ў спіс увайшло 101 прадпрыемства, у тым ліку “Беларуськалій”, МАЗ, МТЗ, “ГроднаАзот”, “Белшына”, “Граніт”, БелАЗ, БАТЭ, БМЗ, “Гомсельмаш”, Мазырскі НПЗ, “Магілёўхімвалакно”, “Белмедпрэпараты”, “Керамін”, “Беларусьфільм”, “Атлант”.
У спіс трапілі ўсе цэментныя, лікёра-гарэлачныя і цукровыя заводы, а таксама спецэкспарцёры ўзбраенняў, у тым ліку “Белтэхэкспарт”. У пералік трапіла і адно прадпрыемства Упраўлення справамі прэзідэнта — гэта Беларускі Дом друку.