Беларусі паабяцалі да 2031 года самую нізкую цану на газ у свеце — Круты

Пуцін паабяцаў танны газ для Беларусі / pexels.com
Пуцін паабяцаў танны газ для Беларусі / pexels.com

Беларусь атрымала самую нізкую цану на газ з Расіі ў свеце для трэціх краін да 2031 года. Пра гэта ў інтэрв'ю РІА "Новости" расказаў амбасадар Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты.

Па яго словах, адпаведнае рашэнне прыняў Уладзімір Пуцін.

Цяпер афіцыйны Мінск плаціць за расійскі газ $127,52 за адну тысячу кубаметраў. Гэтая цана будзе дзейнічаць да 2026 года.

Круты падкрэсліў, што ў Беларусі, у адрозненне, напрыклад, ад Смаленскай вобласці Расіі, асноўным спажыўцом газу з'яўляецца не насельніцтва, а прамысловасць і электраэнергетычны сектар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі