Беларуска Арына Сабаленка выйграла тэнісны турнір у Японіі
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, якая займае 155-е месца ў рэйтынгу WTA, выйграла турнір ITF у Японіі з прызавым фондам 50 тысяч долараў. У 1/16 фіналу 18-гадовая спартсменка адолела прадстаўніцу гаспадароў Мамока Каборы — 6:0, 6:1, у 1/8 фіналу была мацнейшай за швейцарку Паці Шнайдэр — 7:5, 6:4, у чвэрцьфінале перамагла японку Аяна Шыміцу — 6:1, 6:0.
У фінал Сабаленка трапіла аўтаматам, бо яе саперніца ў паўфінале Далма Галфі з Венгрыі знялася са спаборніцтваў. У вырашальным матчы беларуска перамагла аўстралійку Лізэт Кабрэра — 6:2, 6:4.
Гэта ўжо пяты турнір ITF, які выйграла Арына Сабаленка. А за бягучы сезон маладая тэнісістка атрымлівае ўжо другі тытул.