Беларуска Азаранка — адна з самых высокааплатных спартсменак свету
Паводле версіі часопіса Forbes, тэнісістка з гадавым прыбыткам 15,7 млн долараў знаходзіцца на чацвёртым месцы.
На першым — таксама тэнісістка, расіянка Марыя Шарапава — у яе 29 мільёнаў долараў, з якіх толькі 6 млн яна атрымала ў якасці прызавых, астатняе — выплаты па спонсарскіх кантрактах.
З 15 мільёнаў 700 тысяч долараў Вікторыі Азаранкі 7,9 млн — прызавыя (гэта быў рэкордны вынік у 2012-м), астатняе — доўгатэрміновыя спонсарскія кантракты і ўдзел у рэкламе. Forbes адзначае, што беларуская тэнісістка ў студзені падпісала кантракт з Red Bull.
На другім і трэцім месцах рэйтынга таксама знаходзяцца тэнісісткі — амерыканка Серэна Уільямс (20,5 млн долараў) і кітаянка Лі На (18,2 млн долараў). Пятае месца ў амерыканскай аўтагоншчыцы Данікі Патрык — яе прыбытак складае 15 млн долараў.
Паводле звестак Forbes, жанчыны-спартоўкі па-ранейшаму зарабляюць значна менш за спартсменаў-мужчын. Выключэнне складае толькі тэніс, дзе прыбыткі прыблізна аднолькавыя.
Фота — Reuters