Беларуска вярнулася на радзіму з ЗША з савецкім пашпартам

Беларуска вярнулася на радзіму з ЗША з савецкім пашпартам

Беларуска вярнулася на радзіму з ЗША з савецкім пашпартам. Здарэнне адбылося 20 кастрычніка ў пункце пропуску "Прывалка" на беларуска-літоўскай мяжы.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, падчас памежнага кантроля 63-гадовая жанчына паказала памежнікам пашпарт СССР, выдадзены ў 1984 годзе. У ім адсутнічала пазнака аб перарэгістрацыі ў сувязі з дасягненнем 45-гадовага ўзросту. Да таго ж, у яе пры сабе быў замежны савецкі пашпарт, выдадзены ў 1990 годзе. Яго тэрмін дзеяння скончыўся больш за 21 год таму.

Адзначаецца, што жыхарку амерыканскага горада Хатсан прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці ("за парушэнне рэжыму дзяржаўнай мяжы") — яе проста папярэдзілі і прапусцілі ў Беларусь.

Беларуска вярнулася на радзіму з ЗША з савецкім пашпартам
Пункт пропуску "Прывалка". Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі