Беларуска заваявала "золата" на чэмпіянаце свету па фрыстайле (відэа)
![Беларуска заваявала "золата" на чэмпіянаце свету па фрыстайле (відэа)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ramanouskaja-0702.jpg.webp?itok=vbYuV84S)
Беларуская фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская заваявала залаты медаль на чэмпіянаце свету па фрыстайле, перадае БЕЛТА. Спаборніцтвы праходзяць у лыжным шматфункцыянальным цэнтры Парк-Сіці (ЗША).
У фінале турніру наша суайчынніца атрымала ад суддзяў 113,18 бала. На другім месцы апынулася расіянка Любоў Нікіціна — 89,88 бала. Яна паказала аднолькавы вынік з кітаянкай Ксю Ментао, аднак тая па дадатковых паказчыках заняла трэцяе месца на п'едэстале.
Aliaksandra Ramanouskaya coming in hot with that perfectly executed back Lay-Full-Full as she claims the Utah 2019 aerials World Champs gold medal! #utahworlds2019 #aerials pic.twitter.com/ca1Lahu0cJ
— FISfreestyle (@FISfreestyle) February 7, 2019