Беларускае кіно будзе прадстаўленае сёлета на "Берлінале"

"Непажаданае сваяцтва"

"Непажаданае сваяцтва" / berlinale.de

На нямецкім кінафестывалі, які пройдзе з 15 па 25 лютага ў Берліне, у праграме кароткаметражнага кіно будзе паказаная стужка нашага суайчынніка Паўла Мажара пад назвай "Непажаданае сваяцтва". Гэта высветліў тг-канал "Священный Белавуд", вывучаючы праграму "Берлінале".

На фоне свайго берлінскага раёна рэжысёр з Беларусі даследуе сістэматычны характар расійскіх і беларускіх ваенных злачынстваў ва Украіне і аналізуе ўласную адказнасць за гэтую вайну.

У 2021 годзе Мажар паспяхова дэбютаваў з дакументальнай кароткаметражнай працай "Падручнік". Фільм распавядаў у схематычнай форме, як адбываліся рэпрэсіі летам 2020 года, падчас масавых пратэстаў. Стужка атрымала ўзнагароду на галандскім фестывалі IDFA у конкурсе кароткаметражнага дакументальнага кіно.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі