Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны ў Беларусі на 29-30 ліпеня
Ветранае надвор'е
Аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны парывісты вецер абвешчаны ў Беларусі на 29 і 30 ліпеня. Пра гэта паведамляюць у Белгідрамеце.
У панядзелак шмат у якіх раёнах краіны прагназуецца ўзмацненне заходняга і паўночна-заходняга ветру. Раніцай і ўдзень яго парывы месцамі будуць дасягаць 27 м/с.
Акрамя таго, на большай частцы Беларусі чакаюцца дажджы. Уночы — месцамі, а ўдзень — у шмат якіх раёнах — моцныя. Магчымы навальніцы.
Тэмпература паветра ўдзень 29 ліпеня ў Беларусі складзе ад +14 да +24°С. У Мінску тэрмометры пакажуць ад 15 да 17 градусаў цяпла. Уночы будзе +11…+13°C.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.