Беларускага футбаліста затрымалі проста на трэніроўцы

Цімафей Лукашэвіч / vk.com/maxlinefc
Цімафей Лукашэвіч / vk.com/maxlinefc

Проста на трэніроўцы сілавікі затрымалі футбаліста клуба "Макслайн" Цімафея Лукашэвіча, піша "Трыбуна". Здарэнне адбылося 23 сакавіка.

Разам з футбулістам затрымалі і яго нявесту Кацярыну. Паведамляецца, што ім прысудзілі па 10 сутак арышту. У чым абвінавацілі маладых людзей, невядома.

Калегі Цімафея спярша думалі, што адбываецца розыгрыш: яго нявеста працуе дырэктаркай, вядоўцай, арганізатаркай і SMM-спецыялісткай кампаніі "Імперыя квэстаў". Але потым даведаліся пра яе затрыманне.

Дырэктар "Макслайна" Андрэй Іваненка ў каментары тг-каналу "О, спорт! Ты — мір!" назваў Лукашэвіча ў ліку траўмаваных гульцоў, якія не выйшлі на матч супраць БАТЭ. Па яго словах, футбаліст ударыў галёнкаступ і выбыў на два тыдні. А на пытанне, чаму Лукашэвіча няма ў спісе траўмаваных гульцоў, Іваненка дадаў: "Акрамя траўмы ён адсутнічаў на гульні яшчэ і па асабістых прычынах".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі