Беларуская актывістка паспрабуе трапіць у польскі парламент
Яна Шостак / фота Мілы Мароз
Беларуская актывістка Яна Шостак аб’явіла пра свой намер паўдзельнічаць у польскай электаральнай кампаніі і плануе трапіць у парламент, піша выданне MOST.
У Сейме Шостак плануе займацца міграцыйнай і інтэграцыйнай палітыкай.
— Хачу быць голасам тых, хто прыязджае ў краіну. Каб нехта мог бараніць правы, а гэта найлепей рабіць знутры Сейма.
Я ж два гады не толькі крычу, але і займаюся простай дапамогай з "партызанкамі". Ведаю, якія ёсць праблемы ў замежнікаў у Польшчы, і хачу ім дапамагчы. Я хачу быць голасам беларускай меншасці, а таксама беларускіх уцекачоў з Беларусі, Украіны і іншых краін, — цытуе MOST.
Балатавацца ў Сейм беларуска будзе ад партыі "зялёных", што ўваходзіць у "Грамадзянскую кааліцыю". Цяпер яна чакае ўзгадненне кааліцыяй сваёй кандыдатуры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.