Ці чуе свет крык за Беларусь — размова з актывісткай Янай Шостак
Яна Шостак — сімвал беларускага пратэсту. Мастачка, акцыяністка, актывістка, якая 12 гадоў таму пакінула родную Гародню і адправілася навучацца мастацтву ў Польшчу.
Гэта Яна ў 2016 годзе, падчас візіту ў Польшчу Папы Францішка, трымала банер са сваім нумарам тэлефона "Papa call me". Гэта Яна прыдумала крычаць пра тое, што са жніўня 2020 года адбываецца ў нашай краіне. Крычаць на ўвесь свет. Гэта Яна ў Варшаве дапамагае беларусам, якія ўцяклі ад рэжыму Лукашэнкі. Гэта Яна нядаўна атрымала польскі "Оскар" у галіне мастацтва — ўзнагароду "Paszporty Polityki".
Сёння з Янай Шостак гутарым пра актывізм, мастацтва, яе супраціў, і беларускую бяду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.