Беларуская бадмінтаністка Вольга Конан будзе выступаць за зборную Польшчы
Дзевятнадцацігадовая бадмінтаністка з Брэста Вольга Конан вырашыла выступаць пад сцягам зборнай Польшчы.
“Калі атрымала кантракт з Міністэрствам спорту і турызму на 2009-ы год на рукі, то, да свайго здзіўлення, знайшла ў графе “Аплата працы” пустэчы, — распавяла Вольга газеце “Брэсцкі кур’ер”. — На пытанне ж, колькі мне будуць плаціць, атрымала няўцямнае: “Падпісвай, ва ўсіх такія кантракты”.
Па словах маці Вольгі, Надзеі Конан, пры асабістай сустрэчы з намеснікам міністра спорту Дзмітрыем Шычко, чыноўнік адзначыў, што дачка занадта рана “зазвязділася”, і наогул гэты від спорту краіне ачкоў не прыносіць.
Тым не менш Шычко паабяцаў, што не дазволіць спартсменцы з’ехаць.
Але Вольга Конан усё ж перабралася ў Польшчу, дзе цяпер трэніруецца з нацыянальнай зборнай гэтай краіны. Вяртацца на радзіму спартсменка не збіраецца. Баіцца, што не выпусцяць. Паводле яе слоў, на бліжэйшых турнірах яна будзе выступаць пад сцягам Польшчы.