Беларуская біятланістка Дубарэзава выйшла замуж за фіна

Беларуская біятланістка Дубарэзава выйшла замуж за фіна

Беларуская біятланістка Анастасія Дубарэзава паведаміла ў сваім твітэры, што выйшла замуж за грамадзяніна Фінляндыі. Яе мужам стаў 33-гадовы Кінунен

Анастасія Дубарэзава перайшла ў біятлон з лыжных гонак у 2010 годзе. Яе лепшыя вынікі на чэмпіянатах свету — 11-е месца ў спрынце, які ладзіўся ў Кантыялахці ў 2015 годзе. На агульным заліку Кубка свету яе лепшая пазіцыя — 33-е месца ў сезоне 2011/12.

На этапах кубкаў свету Дубарэзава чатыры разы трапляла ў дзесятку мацнейшых. На чэмпіянаце свету ў 2012 годзе ў Рупольдынгу яна ў складзе зборнай Беларусі заняла 4-е месца ў эстафеце.

У беларускім біятлоне гэта не першы выпадак, іншая наша біятланістка Дар'я Домрачава цяжарная ад нарвежскага біятланіста Уле-Эйнара Б'ёрндалена.

У канцы верасня Домрачава народзіць дзяўчынку

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі