Беларуская дзяўчынка, якую пакрыўдзілі ў Італіі, вярнулася на радзіму

Вечарам 29 жніўня ў Беларусь вярнулася 11-гадовая беларуская дзяўчынка-сірата, пра якую ўжо амаль два тыдні пішуць італьянскія СМІ. Нагадаем, скандал, звязаны з беларускай, якая прыехала на адпачынак, разгарэўся 18 жніўня. Паліцыя заявіла, што дзяўчынка, імя якой не называецца, цярпела ў італьянскай сям’і жорсткія здзекі. Беларуску забралі з сям’і і дзесяць дзён да ад’езду яна правяла разам з групай выхаванцаў яе ж школы-інтэрната.

“Еўрарадыё” звязалася з паслом Беларусі ў Італіі Аляксеем Скрыпко. Вось што ён распавёў:

“У 17.30 па беларускім часе яна вярнулася ў Беларусь разам з дзецьмі з яе ж групы, якія адпачывалі ў Італіі. З той жа школы-інтэрната. Усё нармальна. Яна вярнулася на радзіму і адчувае сябе добра”.

У Італіі дзяўчынка была з пачатку жніўня. Яе даверылі італьянскай пары, якая жыла ў Савоне. Яны разам адпачывалі на моры ў гарадку Піетра-Лігурэ. Беларуска разам з італьянскай сям’ёй жыла ў адным з гатэляў на лігурыйскім узбярэжжы.

Суседзі раптам пачалі заўважаць, што галава сям’і дазваляў у адносінах да дзяўчынкі “недвухсэнсоўныя знакі ўвагі”. Пільныя італьянцы тут жа паведамілі пра гэта ў паліцыю, якая зрэагавала імгненна.

40-гадовага мужчыну даставілі на допыт, яго падазраюць у сэксуальных дамаганнях у адносінах да дзіцяці, паліцыя праводзіць расследаванне. Яно дагэтуль не скончанае.
Вось што гаворыць Андрэй Скрыпко:

“Расследаванне працягваецца. На мінулым тыдні па ўказанні рэспубліканскага пракурора Савоны з дзяўчынкай сустракаўся італьянскі псіхолаг. На гэтай сустрэчы былі двое нашых суправаджаючых.

Расследаванне працягваецца, але ні сам пракурор, ні тым больш пасольства каментаваць гэтую сітуацыю на дадзеным этапе не можа. Як толькі пасольства будзе мець афіцыйную інфармацыю па выніках расследавання, тады можна будзе пра нешта гаварыць”.


Паводле словаў Скрыпко, італьянец, які падазраецца з сэксуальных дамаганнях, затрыманы не быў.

Фота - Photo.ByMedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі