У студзені 2023 года ў Беларусі было звольнена амаль 17 тысяч чалавек "чыстымі". Белстат паведамляе, што адток кадраў склаў 16,7 тыс. супрацоўнікаў і гэта самы вялікі паказчык за папярэднія 7 месяцаў. У траўні мінулага года эканоміка страціла 19,2 тыс. чалавек.
У 2022-м толькі тройчы прынятых на працу было больш, чым звольненых: у лютым — плюс 1,7 тыс., у жніўні — плюс 4,4 тыс. і ў кастрычніку — плюс 1,2 тыс.
У зніжэння занятасці ёсць некалькі прычын: дэмаграфічныя праблемы — насельніцтва старэе, эканоміка знаходзіцца пад санкцыйным ціскам, губляе традыцыйныя рынкі збыту, і рост міграцыі – з краіны з’язджаюць не толькі спецыялісты, але і цэлыя бізнэсы, пералічвае праект "Кошт урада".
