Беларуская федэрацыя хакею даставіць заўзятараў на ўсе міжнародныя турніры

Беларуская федэрацыя хакею зладзіць туры для заўзятараў на ўсе міжнародныя турніры будучага сезону. Пра гэта паведаміў старшыня Федэрацыі Уладзімір Навумаў.
Як нагадвае БЕЛТА, у будучым сезоне адбудуцца адкрыты чэмпіянат краіны, выступ мінскага "Дынама" ў Кантынентальнай хакейнай лізе, удзел дынамаўцаў у найстарэйшым еўрапейскім турніры — Кубку Шпэнглера ў Швейцарыі, Алімпіяда ў Ванкуверы, элітны юнацкі (да 18 гадоў) чэмпіянат свету, гаспадыняй якога стане Беларусь. Таксама пройдуць міжнародныя турніры з удзелам нацыянальнай зборнай Беларусі, адзін з якіх адбудзецца ў Минску. І, нарэшце, у траўні спартоўцаў і заўзятараў чакае чэмпіянат свету-2010 у Нямеччыне.

На ўсе міжнародныя спаборніцтвы Федэрацыя хакею Беларусі плануе арганізоўваць выязныя туры для заўзятараў. Уладзімір Навумаў паведаміў, што Федэрацыя будзе арганізоўваць праезд, размяшчэнне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі