Беларуская гульня World of Tanks атрымала “залатога джойсціка”
Гульня другі год запар прызнаная найлепшай на Golden Joystick Awards 2013
Пра гэта паведамляюць у прэс-службе кампаніі Wargaming — распрацоўшчыка анлайн-гульні.
У тройку прызёраў у намінацыі “Найлепшая анлайн-гульня” таксама ўвайшлі праекты League of Legends і Dota 2.
Пераможцы Golden Joystick Awards вызначаюцца шляхам айлайн-галасавання, у якім удзельнічаюць геймеры з усяго свету. Цырымонія абвяшчэння пераможцаў адбываецца ў лонданскім гатэлі Westminster Bridge Plaza.
World of Tanks — масавая шматкарыстальніцткая анлайн-гульня, прысвечаная браніраваным машынам сярэдзіны ХХ стагоддзя, у якой змагаюцца прыхільнікі стальных гігантаў з усіх куткоў планеты.