Беларуская зборная чакае Касціцыных да матчу з Расіяй
18 гульцоў — 7 абаронцаў і 11 нападаючых — заявіць беларуская зборная на сённяшні матч з Казахстанам (пачатак у 17.10) на чэмпіянаце свету па хакеі, які праходзіць у Нямеччыне. Вароты нашай дружыны будзе абараняць Віталь Коваль. БЕЛТА паведамляе, што зборная па-ранейшаму спадзяецца на братоў Андрэя і Сяргея Касціцыных, гульцоў "Манрэаля", які ў 1/4 фінала Кубка Стэнлі пакуль прайграе "Пітсбургу" з лікам у серыі 2:3. Рашаючым можа стаць матч у ноч з 10 на 11 траўня ў Манрэалі.
Пакуль яшчэ застаецца надзея, што Касціцыны могуць паспець на заключную гульню папярэдняга этапа беларускай зборнай з Расіяй, якая пройдзе 13 траўня.
Пакуль яшчэ застаецца надзея, што Касціцыны могуць паспець на заключную гульню папярэдняга этапа беларускай зборнай з Расіяй, якая пройдзе 13 траўня.