Беларускі брамнік Трус: Прайграем Аўстрыі — нас у краіну не пусцяць

Беларускі брамнік Трус: Прайграем Аўстрыі — нас у краіну не пусцяць

На чэмпіянаце свету ў Даніі зборная Беларусі па хакеі пацярпела ўжо тры паражэнні і ўсе разгромныя. Спачатку беларусы прайгралі дзейным чэмпіёным свету шведам (0:5), пасля — французам (2:6), а ў панядзелак — расіянам (0:6). У матчы са зборнай Расіі ўпершыню браму беларускай зборнай абараняў Віталь Трус з гродзенскага "Нёмана".

Расійскае выданне "Спорт-экспресс" пацікавілася ў Труса, ці не стане для зборнай Беларусі матч з Аўстрыяй рашаючым. Як вядома, у нашай каманды ачкоў няма, у аўстрыйцаў 1 ачко. Яны, відаць, і вырашаць, у матчы паміж сабой, хто пакіне эліту.

"Пабачым, як Аўстрыя з Францыяй яшчэ згуляюць, — кажа брамнік. — Нам патрэбна толькі перамога, інакш нас у краіну не пусцяць. Трэба намагацца застацца ў эліце".

Са зборнай Аўстрыі беларусы згуляюць 12 траўня, але яшчэ 11-га пройдзе матч Францыя — Аўстрыя. Бліжэйшы паядынак наша каманда правядзе 9 траўня, калі сустрэнецца са швейцарцамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі