Беларускі эканаміст накіраваў Зяленскаму прапановы па лібертарыянізацыі Украіны
Беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук накіраваў у Адміністрацыю прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага прапановы "па лібертарыянізацыі Украіны". Пра гэта ён распавёў у панядзелак у жывым эфіры Еўрарадыё. Нядаўна стала вядома, што ў падмурку ідэалогіі партыі Зяленскага “Слуга народу” будзе якраз лібертарыянства. Паслядоўны прыхільнік лібертарыянства Раманчук з разуменнем аднёсся да гэтага кроку. "Стараюцца зрабіць нешта новае", — кажа ён.
Па словах эканаміста, у Зяленскага можа ўзнікнуць праблема з кадрамі, з людзьмі, якія разумеюць, што такое лібертарыянства. "Трэба усім лібертарыянцам свету аб'яднацца і спрабаваць зрабіць поспех у асобна ўзятай Украіне, — гаворыць Яраслаў Раманчук. — Калі ва Украіне атрымаецца, тады і Беларусі будзе прасцей прасоўваць рэформы".
Больш падрабязна пра сутнасць лібертарыянства і прапаноў Раманчука гл. на відэа.