Беларускі футбаліст падчас матчу кінуў буцу ў галоўнага арбітра (відэа)

Беларускі футбаліст падчас матчу кінуў буцу ў галоўнага арбітра (відэа)

Падчас матчу чэмпіянату краіны ў першай лізе паміж "Баранавічамі" і пінскай "Хваляй" футбаліст апошняй кінуў буцу ў галоўнага арбітра. Абаронцу Арцёма Татарэвіча абурыла, што яго падзенне на газон засталося па-за ўвагай Яраслава Камарыцкага і матч працягваўся. За свой учынак пінчук атрымаў паяпрэджанне. Здарылася гэта на 27-й хвіліне, а на 60-й Татарэвіч нагуляў на другую жоўтую картку і быў выдалены з поля, інфармуе сайт intex-press.by.

Цікава, што "Хваля" нават у меншасці атрымала перамогу з лікам 2:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі