Беларускі хакеіст дыскваліфікаваны на 6 матчаў за ўдар суддзі клюшкай

Здарэнне адбылося на 40-ай хвіліне матчу рэгулярнага чэмпіянату Вышэйшай хакейнай лігі паміж камандамі "Заўралле" і "Тытан" 24 студзеня. У момант укідвання нападнік гасцей Камароў наўмысна ўдарыў лінейнага суддзю клюшкай, паведамляе афіцыйны сайт ВХЛ.



Спартыўна-дысцыплінарны камітэт вырашыў накласці на хакеіста дысцыплінарны штраф да канца гульні, а таксама дадатковую дыскваліфікацыю на адзін матч. Агулам гулец дыскваліфікаваны на 6 матчаў. На Камарова таксама накладзены грашовы штраф.



Фота — vhlru.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі