Беларускі хакеіст разбіў агараджальнае шкло сілавым прыёмам (відэа)
Здарэнне адбылося 30 лістапада.
У матчы Амерыканскай хакейнай лігі сустракаліся каманды "Брыджпарт Саўнд Тайгерс" і "Олбані Дэвілз". Падчас гульні беларускі абаронца "д'яблаў" Раман Грабарэнка ўжыў сілавы прыём супраць Майка Корнела і разбіў загараджальнае шкло, паведамляе "Прессбол".
Дарэчы, для падобных трукаў у англійскай мове ёсць нават адмысловы тэрмін — glass-shattering hit.