Беларускі конь напаў на іншамарку, аўтамабіль не падлягае аднаўленню
Беларускі конь напаў на іншамарку ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Гэтае незвычайнае здарэнне адбылося ўначы паміж пасёлкамі Рось і Краснасельск. На аўтамабіль “Опель-Аскона”, які рухаўся, нечакана скокнуў конь. Ён
змяў капытамі капот, разбіў шкло, праламіў дах, саскочыў на багажнік і
знік у цемры.
Пасля аварыі кіроўца-жыхар Ваўкавыску з траўмамі сярэдняй і лёгкай цяжкасці звярнуўся па дапамогу ў мясцовую бальніцу. Яго аўтамабіль аднаўленню не падлягае, сцвердзілі спецыялісты.
Цікава, што каня-парушальніка адшукалі. Ён “прапісаны” на племянным заводзе “Рось” і, відаць, быў у “самаволцы”. Падчас аварыі конь не пацярпеў.
БЕЛТА