Беларускі КВЗ праедзе з гастролямі па папраўчых установах Магілёва
16 лістапада ў папраўчых установах Магілёва пройдзе творчая акцыя "Восеньскі марафон", арганізаваная маладзёжным грамадскім аб'яднаннем "Беларускі клуб вясёлых і знаходлівых" пры падтрымцы Мінадукацыі і дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі.
Удзельнікі акцыі згуляюць у КВЗ з камандай Магілёўскага дзяржаўнага спецыяльнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча закрытага тыпу № 2.
У якасці гледачоў запрошаны выхаванцы Магілёўскай спецшколы закрытага тыпу. Увечары 16 лістапада з канцэртнай праграмай “вясёлыя і знаходлівыя” выступяць у папраўчай калоніі № 15.
Да іх таксама далучацца музыканты гурта "Цягні-Штурхай" і ўдзельнікі музычна-забаўляльнай праграмы "Вось дык шоу!" Першага канала. Магчыма, здымкі адной з праграм пройдуць непасрэдна ў калоніі.
БелаПАН