Беларускі незалежніцкі блок запрасіў да сябе Еўрапейскую кааліцыю
Рада "Беларускага незалежніцкага блока" праз тыдзень разгледзіць магчымасць далучэння да блока Еўрапейскай кааліцыі. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на лідэра міжнароднай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) Змітра Дашкевіча. Па яго словах, 27 траўня рада БНБ прыняла рашэнне запрасіць на сваё наступнае паседжанне прадстаўнікоў Еўрапейскай кааліцыі.
Каардынатар Еўрапейскай кааліцыі Мікалай Статкевіч назваў пазітыўнай магчымасць далучэння кааліцыі да БНБ. Па яго словах, праеўрапейскія сілы Беларусі павінны кансалідавацца.
Каардынатар Еўрапейскай кааліцыі Мікалай Статкевіч назваў пазітыўнай магчымасць далучэння кааліцыі да БНБ. Па яго словах, праеўрапейскія сілы Беларусі павінны кансалідавацца.