Беларускі памежнік нелегальна перайшоў украінскую мяжу і трапіў пад арышт

Беларускі памежнік нелегальна перайшоў украінскую мяжу і трапіў пад арышт

Беларускі памежнік нелегальна перайшоў украінскую мяжу і трапіў пад арышт. Здарэнне адбылося яшчэ ў канцы чэрвеня, але пра яго стала вядома толькі цяпер, пасля публікацыі судовага рашэння, паведамляе радыё, якое фінансуецца ўрадам ЗША.

Удзень 29 чэрвеня беларускі грамадзянін, які служыць старшыной у Брэсцкай памежнай групе, з нейкай прычыны перайшоў мяжу ў раёне Шацкай грамады ў Ковельскім раёне Валынскай вобласці. І зрабіў ён гэта па-за пунктам пропуску. Патруль украінскіх памежнікаў парушальніка затрымаў. Беларуса судзілі за адміністрацыйнае правапарушэнне. За незаконнае перасячэнне мяжы па-за пунктам пропуску яго асудзілі на двое сутак арышту. Ён мусіў заплаціць і амаль паўтысячы грыўняў судовага збору.

Пра гэты інцыдэнт не паведамлялі памежныя ведамствы Украіны і Беларусі. Магчыма, беларускі памежнік ужо вярнуўся на радзіму.

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі заявіў у аўторак, што "ні адзін беларускі памежнік мяжу ва Украіну не перасякаў". Таму паведамленне называе непраўдзівым.

Дарэчы, якраз у чэрвені ў Шацкім раёне нацгвардзейцы сумесна з паліцыяй знайшлі схованку з вайсковай беларускай формай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі