Беларускі рубель 23 ліпеня працягнуў умацоўвацца адносна асноўных валют
23 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Беларускі рубель зноў умацаваўся адносна ўсіх асноўных валют.
Курс долара ЗША зменшыўся з 2,0244 да 2,0225 беларускага рубля. Курс еўра панізіўся з 2,2673 да 2,2624 беларускага рубля. Курс расійскай валюты таксама падае: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2039 беларускага рубля (у панядзелак — 3,2098).
Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,19%.