Беларускі тэнісіст паспяхова выступіў у другім раўндзе "Кубка Крамля"

Ягор Герасімаў / фота з Фэйсбука
Ягор Герасімаў / фота з Фэйсбука

На старце асноўнай сеткі другога раўнда "Кубка Крамля" беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў атрымаў перамогу над італьянскім спартсменам Тамасам Фабіяна. Лік — 6:3, 6:4, паведамляе tribuna.com

Наступны сапернік 92-й ракеткі свету — расіянін Андрэй Рублёў.

Нагадаем, што ў маскоўскім турніры ўдзельнічае і беларуска Аляксандра Сасновіч. Напярэдадні яна саступіла ў адзіночным разрадзе спартсменцы з Лівіі Анастасіі Севаставай (лік — 6:1, 7:5).

У жаночым парным разрадзе тэнісістка з Беларусі разам з расіянкай Кацярынай Аляксандравай згуляе з сербска-расійскім дуэтам Веранікі Кудэрметавай і Катарыны Срэботнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі