Беларускіх алімпійцаў не пусцяць у Пекін без папярэдняга допінг-кантролю

Ніводзін беларускі спартовец не сядзе ў самалёт, які адпраўляецца на Алімпіяду ў Пекін, пакуль не пройдзе дбайны допінг-кантроль у Нацыянальнай антыдопінгавай лабараторыі. Аб гэтым сёння заявіў міністр спорту і турызму Аляксандр Грыгараў на V справаздачна-выбарчай канферэнцыі Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Ён адзначыў, што ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, барацьба з допінгам будзе ўзмацняцца. Па словах міністра, у наступным годзе Нацыянальная антыдопінгавая лабараторыя будзе абсталяваная сучасным высакакласным абсталяваннем, з дапамогай якога можна будзе выявіць наяўнасць у арганізме спартоўца любых забароненых прэпаратаў.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі