Беларускіх фехтавальшчыкаў не пусцілі ў ЗША з-за іранскіх візаў

На мінулым тыдні беларускім шаблістам, каманда якіх прэтэндуе на медалі Алімпійскіх гульняў, адмовілі ў амерыканскіх візах.  Дэлегацыя своечасова здала ўсе дакументы і з'явілася ў пасольства ў Маскве ў прызначаны час. Па словах відавочцаў, гутарка ішла без замяшанняў, пакуль супрацоўнік амбасады не ўгледзеў іранскую візу ў адным з беларускіх пашпартоў.

Такім чынам, пад пагрозай апынуўся ўдзел беларускіх спартоўцаў у апошнім перад Алімпіядай этапе Кубка свету ў Лас-Вегасе, запланаваным на 21-23 чэрвеня.

"Прессбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі